11 студзеня Кобрын прыняў чацвёрты абласны зімовы фестываль "Берасцейскія сані". Адным з самых чаканых мерапрыемстваў фестывалю стаў парад стылізаваных машын. За карнавальным шэсцем па вуліцах горада паназіралі тысячы людзей рознага ўзросту. Таксама спецыяльна да свята была створана Кніга рэкордаў фестывалю, у якой было зафіксавана першае дасягненне – самая вялікая порцыя палескай кашы на 1,5 тыс. чалавек.