Цэнтральны офіс Беларускага саюза жанчын у ходзе Тыдня бацькоўскай любові правёў культурную праграму для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Выхаванцы сацыяльна-педагагічных цэнтраў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і іншых сацыяльных устаноў з розных абласцей Беларусі наведалі Белдзяржцырк.