Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" праходзіць у Мінску 27-28 верасня.
Удзел у ім прымаюць блогеры з Беларусі, Расіі і Латвіі. У праграме мерапрыемства – тэарэтычныя і практычныя кейсы, наведванне знакавых месцаў і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальныя размовы з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.
Арганізатары форуму – Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам". Інфармацыйныя партнёры – Белтэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі, інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Мінская праўда".