Урачыстая лінейка з нагоды пачатку навучальнага года адбылася ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна. Першы званок прагучаў для 212 дзяцей – 106 дзяўчынак і 106 хлопчыкаў. Гэта асаблівы дзень пачатку навучальнага года для дзяцей, якія ўпершыню селі за парты. Іх у гэтым годзе, дарэчы, 27.