"Шанц ёсць заўсёды, скачкі на батуце – вельмі непрадказальны від спорту. Рада, што сабралася ў патрэбны момант, маральна было цяжка, але я вытрымала. Паказала добрае выступленне, хоць не абышлося без памылак. Мой рэзультат не самы лепшы варыянт для фіналу Алімпіяды, але ў цэлым вельмі нядрэнна, – адзначыла Бардзілоўская. – Атмасфера на арэне ўражальная, але я старалася не звяртаць увагі на галасы і шум. Больш сканцэнтравалася на выкананні скачкоў. Побач са мной былі трэнеры, падтрымка Вольгі Уласавай для мяне вельмі шмат значыць".