Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў няўдала стартаваў на алімпійскім турніры.
Сёння ў першай схватцы вагавой катэгорыі да 74 кг Кадзімагамедаў ва ўпартай барацьбе ўступіў Разамбеку Жамалаву з Узбекістана. У 1/8 фіналу ўзбекскі барэц будзе сапернічаць з прадстаўніком Славакіі Таймуразам Салказанавым.
На такійскай Алімпіядзе Кадзімагамедаў стаў сярэбраным прызёрам, у бягучы годзе ён таксама быў другім на чэмпіянаце Еўропы.