Беларускі прадстаўнік веславання на байдарках Уладзіслаў Кравец удала стартаваў на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
У сераду днём Кравец выступіў у папярэднім заездзе на дыстанцыі 1000 м у мужчынскай байдарцы-адзіночцы. Разам з беларусам удзел у гонцы прынялі спартсмены з ЗША, Партугаліі, Марока, Самоа і каманды бежанцаў. Для прамога праходу ў паўфінал патрабавалася фінішаваць не ніжэй за другую пазіцыю. Пасля палавіны дыстанцыі Уладзіслаў ішоў трэцім, але затым апярэдзіў амерыканскага весляра Джонаса Экера і ў выніку паказаў другі рэзультат – 3 мін. 32,07 сек. Дзве секунды наш вясляр уступіў двухразоваму прызёру Алімпіяд партугальцу Фернанду Піментэ.