Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў пацярпеў няўдачу ў чвэрцьфінале на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
На алімпійскім турніры Хаслаханаў выступаў у вагавой катэгорыі да 97 кг. Менш чым праз гадзіну пасля завяршэння паядынку стартавага круга Абубакар зноў выйшаў на парыжскі дыван – на гэты раз для чвэрцьфінальнай схваткі супраць егіпцяніна Махамеда Алі Габра. Першы перыяд застаўся за сапернікам (2:0), у наступнай трохмінутцы беларус адыграў адно ачко, але ў канцоўцы прапусціў прыём на два балы. У выніку 4:1 на карысць Габра, які выйшаў у паўфінал.