Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Абубакар Хаслаханаў удала стартаваў на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Адзіны прадстаўнік нашай каманды па грэка-рымскай барацьбе выступае ў вагавой катэгорыі да 97 кг. На алімпійскім турніры Хаслаханаў пасеяны пад другім нумарам сярод 16 удзельнікаў, у першым крузе яму процістаяў грузінскі атлет Роберт Кабліяшвілі. Першы трохмінутны адрэзак Абубакар выйграў з мінімальнай перавагай (1:0), але ў другой палавіне перавага беларуса сумненняў ужо не выклікала - у выніку перамога з лікам 9:1.