Прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залатой стаў сярэбраным прызёрам ХХХІІІ летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Сёння ў вырашальным заездзе за 500 м да фінішу Яўген быў шостым, але на апошнім адрэзку дыстанцыі абышоў амаль усіх сапернікаў і ў выніку заваяваў серабро з рэзультатам 6:42,96 сек. Чэмпіёнам стаў немец Олівер Цайдлер, бронзу ўзяў галандзец Сімон ван Дорп.