Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай стала фіналісткай XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
У вячэрняй праграме чацвярга брастаўчанка выступіла на дыстанцыі 200 метраў на спіне, на якой стала бронзавым прызёрам лютаўскага чэмпіянату свету ў горадзе Доха. 1 жніўня Шкурдай, прадстаўленая ў другім паўфінале, паказала час 2 мін 08,79 сек. У яе заплыве гэты рэзультат аказаўся пятым, а ў агульнай табліцы – восьмым сярод шаснаццаці дзяўчат.