Беларуская прадстаўніца акадэмічнага веславання Таццяна Клімовіч не змагла прабіцца ў вырашальны заезд турніру адзіночак на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. З 32 дзяўчат, якія стартавалі на Алімпіядзе, да стадыі 1/2 фіналу спаборніцтваў дабраўся лепшы тузін.
Таццяна Клімовіч была прадстаўлена ў другім паўфінале, дзе таксама прынялі ўдзел вясляркі з ЗША, Новай Зеландыі, Літвы, Германіі і Аўстрыі. Для выхаду ў вырашальны заезд было неабходна фінішаваць у тройцы - беларуска ж заняла пятае месца, уступіўшы прахадной пазіцыі больш за чатыры секунды. Далей прайшлі дзеючая алімпійская чэмпіёнка новазеландка Эма Твіг, літоўка Вікторыя Сенкутэ і амерыканка Кара Колер.