1 жніўня беларус Яўген Залатой прыняў удзел у другім паўфінале, дзе кампанію яму склалі весляры з Грэцыі, Харватыі, Германіі, Даніі і Румыніі. Дыстанцыю 2 км Залатой пераадолеў за 6 мін. 39,01 сек. і фінішаваў другім, уступіўшы толькі немцу Оліверу Цайдлеру. Абодва спартсмены прайшлі ў вырашальны заезд, разам з імі прайшоў грэк Стэфанас Нтускас.