Беларуская плыўчыха Аліна Змушко завяршыла выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Дзённую праграму серады ў плавальным басейне адкрылі папярэднія заплывы на дыстанцыі 200 м брасам, на старт якіх выйшлі 23 дзяўчыны. Наша Аліна Змушко прыняла ўдзел у першым адборачным заплыве, дзе фінішавала сёмай з рэзультатам 2 мін. 28,19 сек. У агульнай табліцы час беларускі аказаўся 21-м, у вячэрнія паўфіналы прайшлі 16 мацнейшых спартсменак.