Беларуская плыўчыха Аліна Змушко не змагла заваяваць медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы на дыстанцыі 100 метраў брасам.
Напярэдадні ў паўфінале Змушко ўстанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі, праплыўшы дыстанцыю за 1 мін 05,93 сек. Гэта дасягненне дало магчымасць Аліне прабіцца ў фінал з пятым рэзультатам, сёння наша спартсменка ўзяла старт па другой дарожцы. У вырашальным заплыве час Змушко аказаўся больш сціплым – 1 мін 06,54 сек, што прынесла ёй падагульняючае восьмае месца.