XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы" стартаваў 27 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і Наваполацку. У першы дзень работы форуму адбудуцца тэматычныя секцыйныя пасяджэнні, сустрэча прадстаўнікоў Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і спецыяльная панэльная сесія кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі.