У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" да 1050-годдзя Віцебска падрыхтуюць палатно даўжынёй 44 метры, складзенае з маляванак з яркімі намаляванымі кветкамі. Маляванка з'яўляецца адным з традыцыйных рамёстваў, якія былі распаўсюджаны ў Беларусі з даўніх часоў. На палатне будуць адлюстраваны 1050 кветак – у адпаведнасці з узростам абласнога цэнтра. Фарбы для юбілейнай маляванкі выкарыстоўваюць акрылавыя і фасадныя, якія даўжэй трымаюцца і ўстойлівыя да змен надвор'я. Фарбаваныя дываны дарылі на вялікія святы – вяселле, наваселле, і яны станавіліся галоўным упрыгажэннем жылля. За месяц з пачатку акцыі размалявалі ўжо 16 метраў маляванак, маштабнае палатно завершаць да дня нараджэння Віцебска.