"Я ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся на прапанову арганізатараў прыехаць на выстаўку і прадэманстраваць свае лепшыя турыстычныя магчымасці. Беларусь актыўна праводзіць дзяржаўную палітыку, звязаную з падтрымкай і развіццём турызму, асабліва ў частцы нарматыўнага рэгулявання. Так, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы мы адкрылі бязвізавы рэжым для нашых краін-суседзяў. Мы гасцінна іх сустракаем, і людзі бачаць, як жыве і развіваецца наша краіна. Беларусы са шчырай ветлівасцю прымаюць гасцей, і гэта наша нацыянальная рыса", – сказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.
Ён таксама падзякаваў калегам з Расіі, супрацоўніцтва з якімі назваў важнейшым элементам развіцця сумеснага турыстычнага патэнцыялу. "Нядаўна праведзены другі Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс сведчыць, што сфера турызму ў нашых краінах актыўна развіваецца. Мы зацікаўлены, каб нашы людзі падарожнічалі і атрымлівалі пазітыўныя эмоцыі, – дадаў віцэ-прэм'ер. – Толькі за мінулы год 5 млн расіян наведалі Беларусь. Упэўнены, у бягучым годзе турыстаў будзе не менш. Акрамя таго, мы актыўна развіваем сваю інфраструктуру. За апошнія тры гады для стварэння камфортнага асяроддзя падарожнікаў мы ўвялі ў эксплуатацыю больш за 39 аб'ектаў".