У Мінску галоўнай пляцоўкай для народных гулянняў стала зона ля Палаца спорту. Забаўлялі гасцей скамарохі і карабейнікі, былі адкрыты шматлікія фотазоны. Для самых маленькіх працавалі атракцыёны. Кульмінацыяй стаў абрад спальвання пудзіла – сімвала развітання з зімой. На гэтай "вогненнай" ноце завяршыўся Масленічны тыдзень.