Адно з самых любімых у народзе свят – Масленіца – сімвалізуе праводзіны зімы і доўгачаканую сустрэчу вясны. У гэтым годзе беларусы адзначалі Масленічны тыдзень з 11 па 17 сакавіка. Гулянні разгарнуліся ў гарадскіх парках і скверах, на цэнтральных плошчах, у загарадных сядзібах, агратурыстычных і музейных комплексах, нацыянальных парках. Акрамя традыцыйных масленічных бліноў тут частавалі і іншымі "народнымі прысмакамі" – дранікамі, мясам на агні, каўбаскамі па-вясковаму...
Масленіца з’яўляецца старажытным, яшчэ дахрысціянскім святам славян. З ім звязана мноства народных абрадаў і забаў. Напрыклад, цяганне калодак, калі халастыя юнакі і незамужнія дзяўчаты хадзілі па вёсцы з прывязанымі на ногі паленамі. Або гульні з пераапрананнем, калі пераапранутыя жартам разаралі дом, раскідваючы рэчы і перастаўляючы прадметы, калі гаспадары марудзілі з пачастункамі.
Традыцыйна кожнаму дню Масленічнага тыдня адпавядае свая актыўнасць:
Масленічны тыдзень папярэднічае самаму строгаму і працягламу – Вялікаму – посту ў праваслаўнай традыцыі, які ў 2024-м прадоўжыцца з 18 сакавіка па 4 мая. Невыпадкова апошні дзень гэтага вясёлага і шчодрага на пачастункі тыдня – Даравальная нядзеля – звязаны з пакаяннем, малітвай перад абразамі і просьбамі аб дараванні ў блізкіх, дамачадцаў.
Як святкавалі Масленіцу-2024 у розных кутках Беларусі – у рэпартажы Belarus.by.