Двух медзведзянят выпадкова знайшлі леснікі, калі распрацоўвалі дзялянку, і перадалі іх у Віцебскі заапарк. Малышам, якія прыбылі на гэты раз, было не больш за паўтара месяца. Дзяўчынку назвалі Ягадкай, і 26 лютага яе забралі ў Магілёўскі заапарк, а хлопчык па імені Дабрыня пакуль застаўся ў Віцебску.
На здымку: медзведзяня Дабрыня
Фота Аляксандра Хітрова