24 снежня ў Мінску каля гарадской Ратушы прайшла канцэртная праграма "Навагодняя сустрэча Дзядоў Марозаў усіх раёнаў Мінска". На сцэне ў Верхнім горадзе добрыя чараўнікі і цудоўныя Снягуркі запрасілі мінчан весела адзначыць свята на гарадскіх пляцоўках. Сустрэча Дзядоў Марозаў у Мінску дала старт святкаванню Новага года. А з 25 снежня па 2 студзеня ў Верхнім горадзе будзе праводзіцца інтэрактыўнае шоу "Навагодні вернісаж".