Канцэрт лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага прайшоў 8 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Маладыя музыканты з Расіі і Беларусі выступілі ў суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Ганаровым госцем вечара стаў народны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Ралдугін. Мерапремства было прысвечана 24-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы.
У гэтым годзе конкурс імя П.І. Чайкоўскага праходзіў з 19 чэрвеня па 1 ліпеня ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Музычны форум праводзіцца з 1958 года раз у чатыры гады. За сваю гісторыю ён адкрыў свету мноства імён выдатных прадстаўнікоў выканальніцкага майстэрства, у іх ліку скрыпач Алег Каган, віяланчэліст Антоніа Менезес, вакалісты Алена Абразцова, Зураб Саткілава, Хібла Герзмава.