Практычныя майстар-класы замежных і беларускіх харэографаў стартавалі на XXXIV Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску.
Чараду навучальных сустрэч адкрыла танцоўшчыца харэограф з Мінска Вольга Лабоўкіна. "Больш я сябе пазіцыяную не як педагог, а як харэограф-пастаноўшчык. І мая задача на майстар-класах - не вучыць нечаму, а перадаць вопыт творчасці, падзяліцца сваім бачаннем танца, энергіяй, нейкімі практыкамі, часам не столькі цялеснымі, колькі на ўсведамленне і ўвагу. Гэта псіхічная, эмацыянальная тэхніка. Мы не толькі целам танцуем", – растлумачыла яна.
Харэограф падзялілася, што прыязджае на IFMC з 14 гадоў. Спачатку была ў якасці гледача і "атрымлівала культурны шок" ад колькасці танцораў такога высокага ўзроўню. Пазней выступала на віцебскай сцэне ў ролі артыста (першы выхад на яе адбыўся ў 1998 годзе), а потым ужо прывозіла свае пастаноўкі, якія праходзілі ў фінал і заваёўвалі прэміі, і ўдзельнічала ў гасцявой праграме форуму.
"Гэта адзін з найстарэйшых харэаграфічных фестываляў на постсавецкай прасторы. І вялікі дзякуй усёй камандзе арганізатараў за тое, што ён прадаўжае распаўсюджваць танцавальную культуру", – адзначыла Вольга Лабоўкіна.