Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Лістападзік-2023": конкурс фільмаў для дзяцей і юнацтва стартаваў у Мінску

"Лістападзік-2023": конкурс фільмаў для дзяцей і юнацтва стартаваў у Мінску

17 Ліс 2023

Час ацаніць лепшыя стужкі кінематаграфістаў з усяго свету па традыцыі надыходзіць у Беларусі ў лістападзе, калі сама атмасфера месяца спрыяльная для прагляду ва ўтульных залах. У больш як 80 кінатэатрах сталіцы і рэгіёнаў стартаваў Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад". І першым эпізодам сезона-2023 стаў асаблівы конкурс – фільмаў для дзяцей і юнацтва"Лістападзік". Адкрыла вечар 17 лістапада ў кінатэатры "Піянер" стужка "Лялечнік" расійскага рэжысёра Рамана Амслера. Перад сеансам гледачы змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па тэатральным мастацтве, а таксама адчуць сябе ў ролі кіназоркі і прайсціся па чырвонай дывановай дарожцы.

У гэтым годзе за месца ў афішы"Лістападзіка" разгарэлася сур'ёзная барацьба. Спаборнічалі 317 заявак з больш як 20 краін: згодна з рэгламентам, гэта фільмы, створаныя ў 2022 і 2023 гадах. Экспертнай калегіяй, якую ўзначаліла дырэктар конкурсу вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава, было адабрана 8 карцін. Акрамя патрабаванняў да хранаметражу і прафесіяналізму, сярод галоўных фактараў адбору – этычныя нормы, моцны выхаваўчы вектар і накіраванасць на стварэнне.

Аўтары закранаюць актуальныя тэмы, звязаныя са сталеннем маленькай асобы, працэсам наладжвання камунікацый дзіцяці з равеснікамі і бацькамі, выбудоўваннем узаемаадносін з навакольным светам. Пры гэтым фільмы з праграмы "Лістападзіка-2023" разлічаны як на самых маленькіх (расійска-ўзбекскі фільм-казка "Падарунак феі"), так і ўжо амаль дарослых маладых людзей (напрыклад, індыйская карціна "Заапарк"). Старшынёй журы конкурсу "Лістападзіка-2023" стала беларуская актрыса тэатра і кіно Святлана Сухавей. У яго склад таксама ўвайшлі кіназнавец, кінадраматург, выкладчык, прадзюсар Ганна Пендракоўская, дырэктар "Татаркіна" Міляўша Айтуганава.

Фестываль "Лістападзік" адкрыўся ў кінатэатры "Піянер" у Мінску
Фестываль "Лістападзік" адкрыўся ў кінатэатры "Піянер" у Мінску
Забаўляльная праграма для гледачоў перад адкрыццём фестывалю
Забаўляльная праграма для гледачоў перад адкрыццём фестывалю
Фестываль "Лістападзік" адкрыўся ў кінатэатры "Піянер" у Мінску
1 2 3 4      Наступная