Міжнародная харчовая выстава "Продэкспа-2023" адбылася ў Мінску 14-17 лістапада. Ужо на працягу 29 гадоў гэта мерапрыемства знаёміць жыхароў сталіцы і яе гасцей з перадавымі тэхналогіямі вытворчасці ў харчовай індустрыі, з новымі брэндамі і напаўняе айчынны рынак якаснымі прадуктамі харчавання і напіткамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 126 кампаній з пяці краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, В’етнама і Туркменістана. Праграма ўключыла выставачную экспазіцыю, таксама была арганізавана шырокая праграма дзелавых мерапрыемстваў, уключаючы абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця рынку харчовай індустрыі, перамовы паміж удзельнікамі. Наведвальнікі прынялі ўдзел у конкурсах-дэгустацыях, сімпозіуме пекараў, міжнародным кулінарным кубку.