XXI міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "ІнтэрСтыль-2023" адбылася 8-11 лістапада ў будынку сталічнага Футбольнага манежа, які аб'яднаў лепшых майстроў індустрыі і маладых юніёраў – навучэнцаў каледжаў.
У рамках мерапрыемства прайшлі Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь "Стыль і Прыгажосць - 2023" і XVI Міжнародны фестываль прыгажосці "Ружа Вятроў HAIR-2023" па цырульніцкім майстэрстве, дэкаратыўнай касметыцы, нэйл-арце і броў-дызайне.