Знакаміты балет Андрэя Пятрова "Стварэнне свету" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева паказалі 15 кастрычніка ў Мінску ў гонар 50-годдзя з пачатку творчай дзейнасці мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра оперы і балета.
Прэм'ера балета адбылася 11 красавіка 1976 года, і за сваё 44-гадовае жыццё на сцэне гэты спектакль быў паказаны 300 разоў! За чатыры гады да гэтага кампазітар Андрэй Пятроў цалкам перакроіў партытуру "Стварэння свету", такім чынам атрымалася філасофская драма, якая разгортваецца на бязмерных прасторах Сусвету і на бязмерных жа прасторах чалавечай душы. Адноўленая версія легендарнага наватарскага спектакля Валянціна Елізар'ева была прадстаўлена 8 снежня 2019 года на роднай сцэне.