Народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў 3 кастрычніка адзначыў юбілей на сцэне Вялікага тэатра.
У гонар 50-гадовага юбілею народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава на сцэне паказалі оперу "Яўген Анегін" П.І.Чайкоўскага.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч павіншаваў Уладзіміра Громава і адзначыў, што для яго важным з'яўляецца самаадданае служэнне беларускай культуры і мастацтву, роднай краіне і сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
"Хачу выказаць словы вялікай удзячнасці за ваш пеўчы талент, за тое, што вы ніколі не здраджваеце сваім прынцыпам і ў вельмі няпросты час для краіны дзейнічаеце высакародна, сумленна, справядліва, з вялікай павагай і любоўю да сваёй Айчыны", - сказаў Анатоль Маркевіч.
Ён дадаў, што 50-годдзе Уладзіміра Громава – это знакавая дата для культуры ўсёй краіны.
Перад паказам оперы Уладзімір Громаў атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Савета Рэспублікі за свой уклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі краіны і развіццё нацыянальнай культуры.