Адкрыты Кубак Беларусі па мастацкай гімнастыцы адбыўся 27-29 верасня ў сталічным Палацы гімнастыкі. За ўзнагароды турніру спрачаліся 160 грацый з Беларусі, Расіі і Казахстана. Медалі ў трох узроставых катэгорыях былі разыграны ў асабістых і групавых практыкаваннях, а таксама ў камандным першынстве.
З-за пашкоджання выступіць на Кубку краіны не змагла лідар нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько, таксама на дыван не выйшла Настасся Салас. Тым не менш удзел у спаборніцтвах сеніёрак прыняла медалістка II Гульняў краін СНД Лізавета Зоркіна, а таксама многія іншыя гімнасткі, якія падымаліся на подыумы прэстыжных міжнародных стартаў: Ганна Кандрашына, Ганна Каменшчыкава, Дар'я Ткачова, Дар'я Грохатава, Аліна Рэчкіна, Арына Краснаруцкая і Паліна Шэйман.
Пасля праграмы спаборніцтваў адбылося гала-шоу, прысвечанае 30-годдзю Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. На адной пляцоўцы ўпершыню выступіліпрадстаўнікі розных гімнастычных дысцыплін, у тым ліку прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіёны свету і Еўропы.