У Мінску завяршыўся грандыёзны мотапарад H.O.G. Rally Minsk. Маштабнае свята стартавала на Кургане Славы. Удзел у парадзе прынялі байкеры з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі. Матацыклісты ўсклалі кветкі да памятнага каменя ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі на Кургане Славы. Калона прайшла па цэнтральным праспекце сталіцы, завяршыўшы свой відовішчны мотапрабег каля Палаца спорту.