На пляцоўцы сталічнай "Чыжоўка-Арэны" 13 жніўня завяршыліся спаборніцтвы па валейболу сярод дзяўчат не старэйшых за 2007 год нараджэння ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 5 каманд дзяўчат, турнір прайшоў па кругавой сістэме. У першым матчы нядзельнай праграмы валейбалісткі Казахстана нанеслі паражэнне зборнай Арменіі з лікам 3:1, дзякуючы чаму сталі ўладальніцамі бронзавых узнагарод, набраўшы 6 ачкоў у чатырох гульнях. Следам на пляцоўку выйшлі каманды Беларусі і Расіі, якія дасюль не ведалі паражэнняў на турніры. У стартавым адрэзку мацнейшымі былі расіянкі – 25:16, аднак гэты поспех так і застаўся для іх адзіным у матчы. Сэты з другога па чацвёрты засталіся за беларускамі – 25:18, 25:13 і 25:20. Такім чынам, 3:1 па партыях і золата для Беларусі, у Расіі серабро.
На падагульняючай чацвёртай пазіцыі размясціліся дзяўчаты з Таджыкістана (3 балы), замкнула табліцу з нулём ачкоў каманда Арменіі.