Экалагічнае свята-фэст "Полацк – мядовая сталіца" прайшло 14 жніўня ў адным з самых старажытных гарадоў краіны. На алеі па пр. Ф.Скарыны разгарнулася вялікае свята мёду. Пчаляры абсталявалі падворкі і тэматычныя пляцоўкі, арганізавалі конкурсы, парадавалі гасцей разнастайнасцю прадукцыі.