Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы 5 жніўня стала пераможцай у групавых практыкаваннях II Гульняў краін СНД.
Гэта першае золата беларускай каманды на Гульнях. Па выніках двух спаборніцкіх дзён беларускія юніёркі набралі 69,35 бала, серабро заваявала каманда Расіі (68,45), бронза ў актыве каманды Азербайджана (65,8).