Ганаровае права было даверана юнай гімнастцы Аляксандры Зубовіч, а таксама трохразоваму бронзаваму прызёру чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Настассі Салас і шматразоваму чэмпіёну свету і Еўропы па самба Юрыю Рыбаку. Перад тым, як запаліць агонь, была прынесена клятва спартсменаў, трэнераў і суддзяў II Гульняў краін СНД.