Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | II Гульні краін СНД: урачыстая цырымонія адкрыцця ў "Мінск-Арэне"

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
5 Жнв 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня ў час урачыстай цырымоніі ў "Мінск-Арэне" аб'явіў II Гульні краін СНД адкрытымі.

Афіцыйная частка цырымоніі адкрыцця Гульняў пачалася з урачыстага падняцця сцягоў Беларусі і СНД. Пад гукі Дзяржаўнага гімна беларускі сцяг паднялі знакамітыя спартсмены – двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Іван Літвіновіч і алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандр Масяйкоў. Яшчэ трое вядомых беларускіх атлетаў – алімпійскія чэмпіёнкі па лёгкай атлетыцы Яніна Правалінская-Карольчык і Юлія Несцярэнка і алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі – прынялі ўдзел у цырымоніі падняцця сцяга Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў, арганізатараў і гледачоў Гульняў, пажадаўшы ўдачы, перамог, яркага відовішча і вялікага мора пазітыўных эмоцый.

Разам з многімі тысячамі гледачоў, якія напоўнілі трыбуны "Мінск-Арэны", беларускі лідар назіраў за яркім відовішчным паказам, удзельнікамі якога сталі больш за тысячу чалавек, у тым ліку вядучыя артысты беларускай эстрады, вакальныя і харэаграфічныя прафесійныя і аматарскія калектывы.

Кульмінацыяй цырымоніі стала запальванне Агню Гульняў. Гэта традыцыя бярэ пачатак са спартыўных спаборніцтваў старажытных грэкаў, і звычайна факел для запальвання агню давяраюць вядомаму чалавеку. Але на гэты раз арганізатары вырашылі зрабіць выключэнне і даручылі ўрачыстую місію юнай гімнастцы, прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы Аляксандры Зубовіч, якую суправаджалі прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы, майстар спорту міжнароднага класа Анастасія Салас і галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па самба, шматразовы чэмпіён Еўропы і свету па спартыўным самба Юрый Рыбак.

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
Цырымонія афіцыйнага адкрыцця II Гульняў краін СНД
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная