"У госці да радзімічаў" запрашаў 29 ліпеня аграгарадок Радамля (Чавускі раён). Акунуцца ў побыт радзімічаў – славянскага племя, якое жыло ў IX–XII стагоддзях на тэрыторыі сучасных Гомельскай і Магілёўскай абласцей, – мог кожны госць каларытнага этнасвята.