У розных кутках Віцебска на працягу дня праходзілі святочныя мерапрыемствы. На Алеі воінскай славы можна было паслухаць духавы аркестр. На плошчы Перамогі адбыўся канцэрт і дзейнічала выстава "Віцебшчына: дасягненні сучаснасці". У парку імя Савецкай Арміі прайшло народнае гулянне "Квітней, мой край, пад небам жураўліным".