Фундамент незалежнасці беларусаў – гістарычная праўда і памяць. Аб гэтым у час урачыстага адкрыцця свята з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі сказаў губернатар Гродзенскага рэгіёна Уладзімір Каранік.
3 ліпеня ў Гродне ўшаноўвалі лаўрэатаў "Кнігі Славы Гродзенскай вобласці". У гэтым годзе спіс папоўніўся імёнамі пяці жыхароў рэгіёна.
Затым кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і жыхары горада ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам і партызанам у парку Жылібера.