Міжнародны "Мінскі трыятлон" – традыцыйная буйнейшая ў Беларусі гонка па трыятлоне для аматараў і прафесіяналаў, якая праходзіць па міжнародных стандартах Ironman. Удзельнікі трыятлона паспрабавалі свае сілы як у індывідуальных, так і ў эстафетных гонках. Для жанчын і дзяцей былі арганізаваны тэматычныя забегі: Minsk Lady run на 3 км і TriKids на 500 м.Узрост заяўленых спартсменаў ад 3 да 88 гадоў.