Спаборніцтвы, прысвечаныя 170-годдзю пажарнай службы Беларусі, адбыліся з 18 па 21 ліпеня. У чэмпіянаце прыняліўдзел дзевяць зборных, якія прадстаўляюць выратавальную ВНУ, абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленні МНС. Удзельнікі спаборнічалі ўпяці дысцыплінах: "Пад'ём па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы", "Дваябор'е", "Пераадоленне стаметровай паласы з перашкодамі", "Пажарная эстафета 4х100 м" і "Баявое разгортванне".
Як расказаў заслужаны трэнер Беларусі па пажарна-выратавальным спорце, выкладчык кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту УГА Віктар Зыранаў, чэмпіянат гэта своеасаблівы заключны этап падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў перад чэмпіянатам свету. "Нашы маладыя спартсмены таксама прымуць удзел у чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце сярод юніёраў, які пройдзе ў Саранску. А нашы мужчынская і жаночая зборныя паўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Стамбуле. Ён стане завяршэннем сезона па пажарна-выратавальным спорце", – сказаў Віктар Зыранаў.