Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 170-годдзю пажарнай службы Беларусі

Чэмпіянат краіны па пажарна-выратавальным спорце

Чэмпіянат краіны па пажарна-выратавальным спорце
22 Ліп 2023

Спаборніцтвы, прысвечаныя 170-годдзю пажарнай службы Беларусі, адбыліся з 18 па 21 ліпеня. У чэмпіянаце прыняліўдзел дзевяць зборных, якія прадстаўляюць выратавальную ВНУ, абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленні МНС. Удзельнікі спаборнічалі ўпяці дысцыплінах: "Пад'ём па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы", "Дваябор'е", "Пераадоленне стаметровай паласы з перашкодамі", "Пажарная эстафета 4х100 м" і "Баявое разгортванне".

Як расказаў заслужаны трэнер Беларусі па пажарна-выратавальным спорце, выкладчык кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту УГА Віктар Зыранаў, чэмпіянат гэта своеасаблівы заключны этап падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў перад чэмпіянатам свету. "Нашы маладыя спартсмены таксама прымуць удзел у чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце сярод юніёраў, які пройдзе ў Саранску. А нашы мужчынская і жаночая зборныя паўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Стамбуле. Ён стане завяршэннем сезона па пажарна-выратавальным спорце", – сказаў Віктар Зыранаў.

Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная