Удзельнікі XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" 11 ліпеня даведаліся аб нумарах, пад якімі выступяць на фестывальнай сцэне. Для юных артыстаў жараб'ёўка стала своеасаблівым падарожжам з лета ў зіму. Танцуючыя Дзяды Марозы, Сняжынкі і ўпрыгожаная яркімі шарыкамі і гірляндамі ёлка акунулі юнакоў і дзяўчат у атмасферу, якая не ўласціва гарачаму ліпеню. Новы творчы год пачаўся, калі дзеці паклікалі двух Дзядоў Марозаў. Пасля пажаданняў казачных герояў канкурсанты выцягвалі шчаслівыя нумары, схаваныя ў ёлачных шарах і падарунках пад навагоднім дрэвам.