У экспазіцыі "Леанід Шчамялёў. Выстава жывапісу да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі", якая адкрылася 11 ліпеня ў Віцебску, прадстаўлены 39 работ дзеяча мастацтваў і ўраджэнца абласнога цэнтра. Гэту выставу пачалі рыхтаваць яшчэ год таму, каб да стагоддзя з дня нараджэння мастака прадставіць на малой радзіме Леаніда Шчамялёва. Яна з'яўляецца працягам цыкла мерапрыемстваў, што праходзяць у бягучым годзе і прымеркаваны да юбілейнай даты.