У аграгарадку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна 1 чэрвеня прайшоў мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Каля мемарыяла дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны сабралося больш за тысячу школьнікаў, моладзі і працаўнікоў Жлобінскага раёна і Гомеля.