25 мая ў сталічнай гімназіі №24 – урачысты дзень. На лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка, сабраліся настаўнікі, вучні і бацькі. У бягучым годзе ў гімназіі выпускаецца 81 адзінаццацікласнік. Дзявятыя класы скончылі 68 вучняў. Многія з іх – удзельнікі і пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд.