У Беларусі 15 мая праходзіць V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus. У ім прымаюць удзел больш за 300 навучэнцаў устаноў адукацыі, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ і маладыя рабочыя з усіх рэгіёнаў краіны.