25-я па ліку вясенняя выстаўка турысцкіх паслуг "АДПАЧЫНАК" 13 красавіка сабрала галоўных ігракоў рынку на адной з буйнейшых пляцовак сталіцы – у сталічным Палацы спорту.
Падзейны і індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і спартыўны турызм, транспартная даступнасць і бяспека падарожжаў, адукацыя і падрыхтоўка кадраў, digital-тэхналогіі і новыя турыстычныя брэнды – усё гэта ў фокусе ўвагі бягучага года.
За тры выставачныя дні турыстычны патэнцыял, новыя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 экспанентаў, сярод якіх тураператары, санаторыі, аграсядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, атэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, а таксама страхавыя і транспартныя кампаніі.
Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі travel-прапановамі беларускіх турфірм па розных напрамках пляжнага, санаторна-курортнага, гарналыжнага, рэлігійнага, прамысловага турызму.