20 сакавікаў Магілёве быў дадзены старт міжнароднаму маладзёжнаму тэатральнаму форуму"М.@rt.кантакт". Права адкрыць форум атрымаў спектакль "Карэніна" мінскага тэатральнага праекта"ТрыТфармат", які на фестывалі мінулага года заваяваў прыз сімпатый гледачоў. Усяго ў конкурсную праграму з 20 па 27 сакавіка войдуць 19 спектакляў з чатырох краін – Беларусі, Расіі, Казахстана і Балгарыі.
Па жанравай разнастайнасці пастаноўкі вар'іруюцца ад класікі да арт-хауса. Самым доўгім спектаклем – а гэта каля 6 гадзін! – стане работа Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, якая складаецца з дзвюх частак: "451° па Фарэнгейце: шлях Кларысы" і "451° па Фарэнгейце: шлях Мілдрэд". Аснову форуму складуць спектаклі пра моладзь, для моладзі і з удзелам моладзі. Праграму дапоўняць майстар-класы, творчыя сустрэчы, майстэрні маладой рэжысуры. Таксама ўпершыню арганізатары фестывалю адкрыюць у драмтэатры новую арт-прастору.