У першую суботу снежня ў казачную рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы прыехалі Снягурачка, Матухна-Зіма і яе дочкі – Завея, Сцюжа і Мяцеліца. З гэтай нагоды арганізавалі парад-але Дзядоў Марозаў. У Белавежскай пушчы казачны маёнтак адкрыўся ў снежні 2003 года. За гэты час яго наведалі каля 2 млн турыстаў.